Японцы арганізавалі "крывавую бітву" ў цэнтры Слоніма (фантастычнае відэа)

У японскім мультфільме "Код Гіяс: Выгнаны Акіта" распавядаецца фантастычная гісторыя пра час пасля таго, як "Еўрабрытанская імперыя" захапіла Японію і назвала яе "Зонай 11". Пасля гэтага японцаў пачалі выкарыстоўваць у баях на еўрапейскім кантыненце. Адна з бітваў адбылася ў беларускім горадзе Слонім, куды накіроўваўся "прывід Ганібала".





Варта адзначыць, што многія вуліцы Слоніма пададзеныя вельмі дакладна. Праўда, у будынку, на якім напісана "Поліцыя", слонімскай міліцыі даўно ўжо няма — пераехала на ўскраіну горада ў новы дом. Нямала баёў у мультфільме адбываецца каля слонімскай сінагогі, помніка архітэктуры XVII стагодзя. Цікава, што замест помніка Леніну, які стаіць насупраць праваслаўнага сабора, японскія аніматары паставілі нейкую пачвару.