Вы тут

Яны гуляюць: мінчукі з кветкамі выйшлі на вуліцы горада

Пратэст з кветкамі ў руках / Еўрарадыё

3 кастрычніка мінчукі, незадаволеныя сітуацыяй у краіне, выйшлі пагуляць па цэнтральных вуліцах горада. У руках у іх кветкі.

Пратэстоўцы не ствараюць калон і не збіраюцца вялікімі групамі, бо гэта можа скончыцца жорсткімі затрыманнямі. Жаночыя маршы, якія праводзіліся ў Мінску ў папярэднія суботы, брутальна разганяліся сілавікамі.

Сёння радасныя людзі проста шпацыруюць па сталіцы з кветкамі. Вось як гэта адбываецца.

Сілавікі тым часам чакаюць загаду на пляцоўцы каля Дома афіцэраў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.