Ялфімаў выступіць на "Еўрабачанні-2009" у суправаджэнні чатырох чалавек

Прадстаўнік Беларусі Пётр Ялфімаў 3 траўня правёў рэпетыцыю свайго конкурснага нумара на Еўрабачанне ў маскоўскім спорткомплексе "Алімпійскі". Як інфармуе БЕЛТА, Ялфімаў з'явіўся на сцэне ў кампаніі чатырох чалавек. У глыбіні размясціліся два бэк-вакалісты, на пярэднім плане — бас-гітарыст. Збоку ад канкурсанта стаяла ўзвышэнне, на якім пластычную кампазіцыю дэманстравала дзяўчына ў белым балахоне з крыламі, якія развіваюцца ў накіраваным струмені паветра.

Рэпетыцыя праходзіла ў чарнавым варыянце. За час, вылучаны для папярэдняга прагону, артыст паспеў чатыры разы адрэпетаваць нумар. Наступная рэпетыцыя спевака адбудзецца 7 траўня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі