Ялфімаў — толькі 11-ы ў рэйтынгу сённяшніх паўфіналістаў “Еўрабачання”

Прадстаўнік Беларусі на "Еўрабачанні" Пётр Ялфімаў займае 11-ы радок у рэйтынгу галасавання, вынікі якога апублікаваныя сёння ў Маскве. Першыя тры месцы ў рэйтынгу — у выканаўцаў Босніі і Герцагавіны, Ісландыі і Турцыі. Апошняе, 18-е, — у Чэхіі, перадае БелаПАН. Нагадаем, у фінал конкурсу выйдуць 10 удзельнікаў, за якіх аддадуць свае галасы тэлегледачы з розных краін.

Такім чынам, Пятру Ялфімаву на дадзены момант бракуе некалькіх галасоў. Гэты рэйтынг, аднак, не з'яўляецца абсалютным, і галасаванне тэлегледачоў па заканчэнні самога паўфіналу можа скласціся інакш.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі