Якаўлеўскі: Лукашэнка паказаў, што КДБ кантралюе і знешнюю палітыку

Нагадаем, што кіраўнік Беларусі пацікавіўся ў Валерыя Вакульчыка, як наладжваюцца канструктыўныя адносіны з Захадам. Раман Якаўлеўскі выказаў сваё меркаванне, які месідж магла несці гэтая сустрэча:

Якаўлеўскі: "Гэта, на маю думку, натуральна. У сферы, так бы мовіць, інтарэсаў Камітэта дзяржаўная бяспекі — увогуле любая галіна жыцця, у тым ліку і знешняя палітыка дзяржавы... Можа быць, гэты мэсідж (застаецца толькі гадаць!) быў дасланы на Захад. Каб паказаць, што Камітэт дзяржбяспекі супыніць сваю рэпрэсіўную заўзятасць да грамадскіх актывістаў. Бо мы ведаем, што менавіта гэтая структура з'яўляецца галоўным рэпрэсіўным інструментам".

Разам з тым, кажа эксперт, не варта думаць, што роля МЗС адыходзіць на другі план. Проста Лукашэнка карыстаецца рознымі інструментамі для рэалізацыі сваёй палітыкі.

На фота — старшыня КДБ Валерый Вакульчык.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі