Вы тут

Як зрабіць беларускія помнікі гісторыі сусветна вядомымі?

Антон Астаповіч / Зміцер Лукашук, Еўрарадыё

18 красавіка ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных мясцін, мэта якога — прыцягнуць увагу грамадскасці да праблемы абароны і захавання сусветнай культурнай спадчыны.

Ці шмат у Беларусі аб’ектаў “сусветнай культурнай спадчыны” і ў якім яны стане? Ці толькі на дзяржаву трэба разлічваць у пытанні захавання і рэстаўрацыі помнікаў гісторыі? Ці можна рэстаўраваць помнікі гісторыі з ужываннем шклопакетаў?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае старшыня Рэспубліканскага савета Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры, намеснік дырэктара праекта “Куфэрак падарожжаў” Антон Астаповіч.