Як Зміцер Калдун прэзентаваў "Калдуна"

І за што яму дарылі белыя кветкі прыгожыя жанчыны глядзіце ў нашым фотарэпартажы Самы паспяховы беларускі выступоўца на Еўрабачанні Дзмітрый Калдун прэзентаваў свой дэбютны альбом на сцэне мінскага клуба “Рэактар”.  Падтрымаць артыста прыйші сябры і калегі па музычнаму цэху, а таксама шматлікія прыхільніцы.



Нягледзячы на позні канцэрт(а ён пачынаўся ў 22.00) перад клубам назбіралася досыць моладзі. Дзяўчыны не хавалі аграмадных букетаў кветак, у асноўным белых руж,  добрага настрою і і з радасцю дзяліліся ім з Еўрарадыё:

Прыхільніцы: "Жадаем Дзіму росквіту, творчых поспехаў, здароўя і ўсяго добрага ў асабістым жыцці, пазітыву… Мы ўпэўнены, што калі ў Дзімы ўжо ўсё так добра склалася, дык будзе так добра і найдалей”.

(гэты малады чалавек спяваў усе песні Калдуна напямяць)

Сярод апытаных намі дзяўчат можна было сустрэць нават прадстаўніц маскоўскага фан-клуба: яны адмыслова прыехалі падтрымаць любімага артыста ў Мінск і чакалі ад канцэрта кіпу незабыўных эмоцый:

Прыхільніцы з маскоўскага фан-клуба: “Чакаем цудоўнага настрою, усмешак, абдымацца хочам(смяюцца). Як заўсёды Дзіма адпаліць, мы упэўнены! Добрай музыкі, драйва, вакала, падтрымаюць яго выдатныя музыкі і мы!”

Больш за ўсё прыхільніцы з Масквы чакалі знакамітую ўжо песню “Звезда”з рок-оперы Аляксея Рыбнікава «Звезда и смерть Хоакина Мурьеты», а таксама апошні хіт “Настройся на меня”.


Іна Афанасьева

Бліжэй да пачатку канцэрта на паркоўку каля “Рэактара” пачалі з’яджацца аўто з зоркамі, і распачаўся сапраўдны парад беларускіх зорак(не хапала толькі чырвонага дыванка). Павіншаваць і падтрымаць Змітра прыехалі  Вольга Барабаншчыкава, Іна Афанасьева, Анастасія Ціхановіч, Уладзімір Максімкаў, Алег Елясеянкаў, Тамара Лісіцкая, Слава Бандарэнка, Аляксандр Патліс, Генадзь Сыракваш і іншыя. Дарэчы, рэактарскі балкон быў цалкам аддадзены прадстаўнікам мясцовага гламуру, і менавіта там Еўрарадыё высветліла сапраўднае(:)) стаўлене да зорнага фабрыканта. І, вядома, Дзіму любяць.

Анастасія Ціхановіч і Сяргей Маліноўскі

Анастасія Ціхановіч пажадала спеваку добрых продажаў яго альбома і падарыла вялікі букет белых ружаў:

Анастасія Ціхановіч: “Я прыйшла сапраўды на свята, таму што я ведаю, што значыць для Дзімы яго сольны альбом. Вельмі радая, што магу раздзяліць з Дзімам гэтую выдатную падзею, радая, што ён вырашыў зрабіць прэзентацыю плыты не толькі ў Маскве, але і ў Мінску. Жадаю, каб яго альбом, вядома, добра разыходзіўся, а гледзячы на аграмадную колькасць яго прыхільніц, думаю, праблем з гэтым не будзе. Мне вельмі прыемна знаходзіцца тут. Падтрымаю яго сёння бурнымі апладысментамі і белымі ружамі”.

Галоўны “дрозд” нашай краіны Віталь Карпанаў прыйшоў паціснуць перш за ўсё руку Дзіму(даўно не бачыліся) і пажадаў спеваку шмат карпаратываў, пажадана замежных:

Віталь Карпанаў: “Я прыйшоў у госці да Дзімы Калдуна. Я прыйшоў патрымаць яго за руку – мы не бачыліся прыкладна месяцы два, а таксама музыку паслухаць добрую! Вы ж напэўна ведаеце, што Дзіма працуе над вельмі якасным гукам! У яго усё адшліфавана! У яго нават ёсць свая студыя! Хачу папрасіцца запісаць у яго трэк. Хаця б барабаны(рагоча)! Хачу, каб карпаратываў у яго было, карпаратываў, ой! Шчасця яму, здароўя, каб яго на радыёстанцыях круцілі, і ён патрапіў у Еўразвяз(там карпаратывы харошыя)!”

Вольга Барабаншчыкава

Вольга Барабаншчыкава па-сапраўднаму падтрымлівала спевака танцамі, спявала яго песні і разглядзела ў маладым Калдуне прывабнага мужчыну, пра што і прызналася Еўрарадыё:

Вольга Барабаншчыкава: “Увесь апошні матэрыял Дзімы, які я чула, мне вельмі падабаецца. Жадаю яму ўдачы, цярпення, веры, пазітыву, ісці далей, імкліва развівацца. І ўвогуле, я вось гляджу на яго выступ: апынулася, ён такі сімпатычны, нават больш сімпатычны, чым мне падавалася”…




Ну а нам спадабаўся перш за ўсё выбар пляцоўкі для прэзентацыі: клуб у дадзены момант - найлепшае месца для важных крокаў маладога выканаўцы, які грае поп-рок(дзякуй Богу не Палац Рэспублікі ці КАЗА). Па-другое, спадабалася інтэлегентная падача матэрыялу і нейкая пяшчотная маладосць і нават юнацкасць у вобразе Калдуна. Хочацца пажадаць Дзіму слэму(дзяўчыны чамусьці зусім забыліся на танцы, а стаялі як замарожанныя з фоцікамі ў рукох і фоцілі) і песень, вялікіх і харошых песень. Калі яны будуць, будзе і ўсё астатняе.


Аляксандр Патліс

Браты Георгій і Зміцер спявалі дуэтам песню свайго аўтарства


Ігар Сарокін("Новы Іерусалім")

Генадзь Сыракваш

Аляксандра Рогач і Сяргей Маліноўскі зноўку

Раздача аўтографаў


Пасляканцэртныя разборкі:) з Алегам Елясеенкавым

Падарунак Уладзіміру Максімкаву





Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі