Як збіраюць кветкі рамонка (фота з дрона)

Як збіраюць кветкі рамонка (фота з дрона)

На сайце БЕЛТА з'явіўся фотарэпартаж з саўгаса "Вялікае Мажэйкава" ў Шчучынскім раёне, дзе пачалі збіраць кветкі рамонка (яны займаюць 300 гектараў). Каб яны не страцілі свае лекавыя ўласцівасці, усё робіцца па адмысловай тэхналогіі. Выкарыстоўваецца спецыяльны камбайн. Пасля кветкі трапляюць у сушылку, дзе тэмпература мусіць быць не большая за 40 градусаў. Далей — фасоўка і прадукт ідзе ў продаж (не толькі па Беларусі, але і ва Украіну, і ў Расію).

У гаспадарцы спадзяюцца нарыхтаваць каля 300 тон кветкі рамонка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі