Як "замарозка коштаў" нечакана ўдарыла па беларускіх таварах
![Гандаль у Беларусі](/sites/default/files/styles/main_image_watermark_/public/2024-03/photo_2024-03-17_12-37-34.jpg.webp?itok=aR50HGig)
Гандаль у Беларусі / Калаж Еўрарадыё
У "купляйце беларускае" з'явіўся нечаканы вораг — беларускі ўрад. Пастанова па рэгуляванню цэн робіць беларускія тавары менш канкурэнтаздольнымі.
"Гэта тычыцца перш за ўсё нехарчовых тавараў. Дзеянне пастановы №713 прывяло да таго, што буйным гандлёвым сеткам нашмат больш выгадна гандляваць у розніцу імпартным таварам, чым айчынным", — распавёў кіраўнік Мінскага сталічнага саюза прадпрымальнікаў і працадаўцаў Віктар Маргелаў.
Ён таксама звярнуў увагу на тое, што гандаль цяпер нясе завышаныя накладныя выдаткі, што значна зніжае рэнтабельнасць. Праз рэгуляванне цэн на харчовыя тавары даходы рознічнага гандлю ў Беларусі знізіліся на 15%. Рэнтабельнасць гандлёвых арганізацый у 2023 годзе была адной з самых нізкіх за ўсю гісторыю незалежнай Беларусі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.