Як выглядае новы стадыён БАТЭ з вышыні птушынага палёту? (фота)

Будаўніцтва новага стадыёну стала адказам на патрабаванні УЕФА, калі клуб БАТЭ прабіўся ў Лігу Чэмпіянаў. Стары хатні стадыён барысаўчан не пасаваў для каманды з такім статусам. Кошт аб’екту — 28 мільёнаў еўра.





Афіцыйны пачатак будаўніцтва стадыёну ў Барысаве — 12 лістапада 2010 года. Участак пад яго знайшлі за рысай гораду, у лясным масіве побач з трасай на Мінск і на адлегласці ў 60 кіламетраў ад Нацыянальнага аэрапорту.



Па стане на 3 кастрычніка мінулага года да стадыёна ўжо былі праведзеныя інжынерныя камунікацыі — электрычнасць, водаправод, каналізацыя. Таксама ўсталявалі 90 адсоткаў калон і змантавана каля 40 адсоткаў жалезабетонных канструкцый. Агульная вага металаканструкцый складала 450 тон.  





У сярэдзіне сакавіка 2013 года для барысаўскага стадыёну вырабілі болей за 12 тысяч антывандальных сядзенняў, якія немагчыма падпаліць і выламаць. Ужо ў красавіку будаўнікі пачалі накрываць дах над паўночнай трыбунай. У траўні тут пачалося ўсталяванне асвятлення. Пражэктары з’явяцца на краях даху дзвюх вялікіх трыбун, а таксама будзе 4 дадатковыя асвятляльныя мачты ў кутах паміж трыбунамі.



Планавалася, што стадыён здадуць у эксплуатацыю гэтым летам, аднак выйшла затрымка.

Фота: batebs.blog.tut.by