Як выглядае магчымае месца забойства Ганчара і Красоўскага
![Як выглядае магчымае месца забойства Ганчара і Красоўскага](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/biahoml-1712-3.jpg.webp?itok=qTnJjvuO)
Журналісты Радыё "Свабода" наведалі былую базу Спецыяльнага атраду хуткага рэагавання (САХР) пад Бягомлем. Менавіта тут, па словах экс-спецназаўца Юрыя Гараўскага, былі забітыя палітык Віктар Ганчар і бізнэсовец Анатоль Красоўскі ў 1999 годзе. Па словах Гараўскага, там закапалі забітых апанентаў Аляксандра Лукашэнкі, а таксама іх джып.
Пяць гадоў таму базу выкупіў бізнэсовец Дзмітрый Пятровіч (сваё прозвішча называць ён адмовіўся).
На тэрыторыі, агароджанай двухметровым плотам, ёсць некалькі карпусоў і старая казарма. Бізнэсовец плануе запусціць тут драўляную вытворчасць. Па яго словах, аб'ектаў, пра які распавядаў Гараўскі, на яго тэрыторыі няма.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.