Вы тут

Як выглядае газон "Барысаў-Арэны" за некалькі дзён да матчу БАТЭ — "Арсенал"

pressball.by

За некалькі дзён да матчу 1/16 фіналу футбольнай Лігі Еўропы БАТЭ"Арсенал" (Лондан) газон "Барысаў-Арэны" накрыты спецыяльнай ахоўнай плёнкай. Фотаздымкі з'явіліся на сайце газеты "Прессбол". Старшыня праўлення ФК БАТЭ Андрэй Капскі кажа, што "ўсе сілы кінутыя на падрыхтоўку газона да матчу".

Паядынак пачнецца 14 лютага ў 20:55, у жывым эфіры яго пакажа "Беларусь 5". Прагназуецца, што на Барысаўшчыне будзе каля 0, магчымы снег.

pressball.by