Як ваеннае становішча ва Украіне адаб’ецца на беларусах?
![Як ваеннае становішча ва Украіне адаб’ецца на беларусах?](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/1462477367_prizyve.jpg.webp?itok=wT2mb0qz)
25 лістапада расійскія ваенныя захапілі тры украінскія караблі, якія накіроўваліся з Адэсы ў Марыупаль. У адказ Савет нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны прапанаваў увесці ў краіне ваеннае становішча. Прапанову падтрымаў прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка. Праект рашэння аб увядзенні ваеннага становішча накіраваны на разгляд дэпутатаў Вярхоўнай Рады.
Што на самой справе адбылося ў Азоўскім моры і хто вінаваты ў інцыдэнце? Ці варта з-за гэтага ўводзіць ваеннае становішча? Як ваеннае становішча ва Украіне паўплывае на планы беларусаў, якія збіраюцца наведаць гэтую краіну?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адкажа кіраўнік аналітычнага праекта Belarus Security Blog Андрэй Паротнікаў.
У студыі Еўрарадыё - кіраўнік аналітычнага праекта Belarus Security Blog Андрэй Паротнікаў.