Як Украіна бачыць сітуацыю на мяжы: пагрозы вайсковага ўварвання з Беларусі няма

Кіраўнік абласной вайсковай адміністрацыі Жытоміршчыны Віталь Бунечка / тэлеграм-канал Віталя Бунечка
Кіраўнік абласной вайсковай адміністрацыі Жытоміршчыны Віталь Бунечка / тэлеграм-канал Віталя Бунечка

Вайсковая адміністрацыя Жытоміршчыны не бачыць пагрозы  ўварвання з Беларусі. Пра гэта ў эфіры Украінскага радыё расказаў кіраўнік Вайсковай адміністрацыі вобласці Віталь Бунечка.

“Мы працягваем нарошчваць глыбока эшаланаваную абарону. Цяпер пагрозы простага ўварвання з Рэспублікі Беларусь няма. Хачу запэўніць, што мяжа з Беларуссю на Жытоміршчыне надзейна абаронена”, — прыводзіць словы Бунечка выданне Суспильне.

Тым не менш, рэгіён працягвае нарошчваць абарончыя ўмацаванні на мяжы з Беларуссю. Украінская Жытоміршчына мяжуе з Гомельскай вобласцю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі