Як у Мінску гарэла харчовая крама (фота, відэа)
Здарэнне адбылося ўвечары 15 ліпеня на вуліцы Альшэўскага.
Узгаранне адбылося ў падвальным памяшканні крамы. З яе эвакуявалі 12 чалавек, пацярпелых няма. Мяркуецца, што прычынай пажару стала кароткае замыканне электраправодкі, інфармуе прэс-служба МНС.


Фота — МНС