Вы тут

Як у мінскім аэрапорце разгружалі гуманітарную дапамогу з КНР

Падчас разгрузкі / БЕЛТА

У Беларусь прыбыла медыцынская гуманітарная дапамога з КНР. БЕЛТА апублікавала фота і відэа з разгрузкі, якая адбывалася ў Нацыянальным аэрапорце Мінск.

Прывезена больш за дзве тысячы тэстаў на каранавірус, медыцынскія абарончыя касцюмы, акуляры, аднаразовыя пальчаткі, бахілы, інфрачырвоныя тэрмометры. Падкрэсліваецца, што адпраўка гуманітарнай дапамогі для беларусаў — выключна ініцыятыва кітайскага боку, крок у адказ, бо раней наша краіна накіроўвала гуманітарную дапамогу ў Кітай (грузы адправілі на двух самалётах).

Тэсты з КНР накіруюць у РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі, а сродкі абароны — найперш у бальніцы, у якіх найбольш пацыентаў.

Што праўда, на адным з кадраў у сюжэце тэлеканала "Беларусь 1" пра гуманітарную дапамогу з Кітая звяртае на сябе ўвагу назва кампаніі і адрас, на які мусіць быць дастаўлены груз. Гэта навучальны цэнтр ТАА "Прафесійная касметыка", яки месцицца па адрасе: праспект Незалежнасци, 181/1. 

Кітай збіраецца працягнуць адпраўляць Беларусі медыцынскую гуманітарную дапамогу. Кітайская амбасада збіраецца купіць 10 тысяч тэст-сістэм для выяўлення каранавіруса і абарончыя маскі, адзенне і г. д. Усё гэта перададуць беларускаму боку. З КНР у Беларусь адправяць групу медыцынскіх спецыялістаў, якія выступяць у якасці кансультантаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.