Як у кіно: у Лондане скралі каштоўнасці на сотні мільёнаў долараў

У Лондане адбылося гучнае абрабаванне: невядомыя злодзеі патрапілі ў галоўны ювелірны квартал Хатан-Гардэн, узламалі дэпазітарый і забралі ювелірныя вырабы, дарагія гадзіннікі з 70 сейфаў. Як паведамляе ВВС, паводле неафіцыйных дадзеных, страты могуць скласці да 300 млн долараў.

Вядома, што абрабаванне адбылося падчас велікодных святаў, таму знікненне каштоўнасцяў заўважылі толькі раніцай у аўторак. Скотланд-Ярд распачаў расследаванне, якое, як мяркуюць эксперты, будзе вельмі няпростым.

Адзначаецца, што рабаўнікі, каб патрапіць у сховішча, спусціліся ў шахту ліфта і зрабілі дзірку ў сцяне. Некаторыя эксперты кажуць, што ўсё адбылося "як у кіно".

Фота: Getty Images

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі