Як у Докшыцкім раёне танчылі манахі (відэа)

У Параф’янаве, што ў Докшыцкім раёне, у Доме культуры адбылася калядная батлейка. На ёй танчылі нават манахі.

На пачатку дзеці прадставілі дзве сцэнкі: адну з традыцыйнай батлейкі, другую — пра Божае Нараджэнне ў 3000 годзе. Былі ў праграме і конкурсы для дарослых. А напрыканцы ўсіх "завёў" айцец Войтэк з Докшыцаў, які разам з дзецьмі і манашкамі паказаў у выглядзе танца прыгатаванне салаты з садавіны.

А пасля гэтага танцавальная праграма перайшла ў фае клуба, дзе разам з манахамі танцавалі і дзеці, і моладзь, і дарослыя. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі