Як Сяргей Гурэнка атрымаў чырвоную картку, а пасля кінуўся да суддзі

Як Сяргей Гурэнка атрымаў чырвоную картку, а пасля кінуўся да суддзі

На 43-й хвіліне матча чэмпіянату Беларусі па футболе паміж мінскім "Дынама" і салігорскім "Шахцёрам" суддзя Андрэй Васілевіч паказаў чырвоную картку галоўнаму трэнеру дынамаўцаў Сяргею Гурэнку. Так ён адрэагаваў на эмацыйныя выказванні Гурэнкі, які не быў згодны з судзейскімі рашэннямі. А падчас перапынку трэнер кінуўся да брыгады арбітраў, якія разам з футбалістамі ішлі ў падтрыбуннае памяшканне. Але Сяргея Гурэнку спынілі.

Цікава, што пасля матча Гурэнка падышоў да арбітраў і паціснуў ім рукі. Пры гэтым ён прапанаваў суддзям папрасіць прабачэння ў футбалістаў за свае рашэнні. Трэнеру таксама прапанавалі папрасіць прабачэння. Што да матча, то ён скончыўся ўнічыю 1:1.

У Гурэнкі 30 верасня дзень нараджэння. Яму споўнілася 47 гадоў. Віншуем!

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі