Як прайшло вяселле Джона Сноў і Ігрыт (відэа)

Як прайшло вяселле Джона Сноў і Ігрыт (відэа)

У суботу на поўначы Шатландыі прайшло вяселле акцёраў Роўз Леслі і Кіта Харынгтана. Яны сталі знакамітымі, дзякуючы папулярнаму тэлесерыялу "Гульня тронаў". У ім Харынгтан выконвае ролю Джона Сноў, а Леслі была Ігрыт, яе гераіня загінула яшчэ ў мінулых сезонах. І вось акцёры, у якіх былі рамантычныя адносіны ў серыяле, стварылі сям'ю ў рэальным свеце.

Роўз Леслі і Кіт Харынгтан прыехалі на сваё вяселле на старым Land Rover, інфармуе "Бі-Бі-Сі". Цырымонія прайшла каля горада Інверуры ў графстве Абердыншыр. Леслі — шатландка, Харынгтан — англічанін. Кожнаму з іх па 31 годзе. Неафіцыйная частка ўрачыстасці прайшла ў замку Вардхіл, які належыць бацьку Роўз Себастьяну Леслі. У ёй, дарэчы, паўдзельнічала нямала акцёраў з "Гульні тронаў" (тая ж Эмілія Кларк — Дэенэрыс Таргарыен, у апошнім сезоне серыяла яна стала новым каханнем Джона Сноў).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі