Як прадпрымальнікаў выціскалі з плошчы камунальнікі з шуфлямі

Як прадпрымальнікаў выціскалі з плошчы камунальнікі з шуфлямі

На Кастрычніцкай плошчы Мінска 22 лютага прайшла акцыя індывідуальных прадпрымальнікаў. На плошчы было максімум 400-500 чалавек. Яны патрабавалі адстаўкі прэм'ера Кабякова, міністра эканомікі Зіноўскага і міністра па падатках Налівайкі.

Па папярэдніх дадзеных, затрыманняў падчас акцыі не было, хоць канфлікты ўзнікалі. Міліцыянераў, якія спрабавалі прарвацца да выступоўцаў і скласці пратаколы, людзі не прапусцілі. Перапісаць пашпартныя дадзеныя праваахоўнікі толкам не змаглі. Многія адмовіліся даваць дакументы. Пасля гэтага з'явілася снегаўборачная тэхніка, якая нечакана пачала прыбіраць снег на плошчы. 6 снегаўборачных машын прыціскалі людзей да Палацу Рэспублікі.

Другім "фронтам" прыйшлі дворнікі. Жанчыны ў аранжавай уніформе, якія прыбіралі снег, трохі патаўкліся з прадпрымальнікамі, назваўшы іх пры гэтым "наркаманамі".

Не выключана, што адміністрацыйныя пратаколы ўсё ж такі будуць складзеныя на выступоўцаў і тых, хто аказваў супраціў людзям у форме. У наступны раз прадпрымальнікі вырашылі сабрацца 28 лютага.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі