Як міліцыя трэніруецца разганяць пратэстныя акцыі (відэа)

Як міліцыя трэніруецца разганяць пратэстныя акцыі (відэа)

У Мінску ў вайсковая часці 5448 унутраных войскаў МУС Беларусі міліцыя адпрацоўвае дзеянні на выпадак масавых акцыяў пратэсту. Відэа, знятае падчас адной з такіх трэніровак, даслаў Еўрарадыё слухач:

Вайскоўцы ідуць шэрагам і грукаюць у шчыты — так АМАП паводзіць сябе, калі разганяе масавыя акцыі. Таксама вайскоўцы выстраіліся ў “двухпавярховы” ланцуг са шчытамі, а іх “трэнеры” кідаюць па гэтым ланцугу камяні.

Падобныя трэніроўкі адбываюцца перад нейкімі падзеямі, на якія чакаецца негатыўная рэакцыя часткі грамадства. Напрыклад, кадры з трэніроўкай АМАПаўцаў былі знятыя перад прэзідэнцкімі выбарамі 2010 года.

Што праўда, наколькі вядома Еўрарадыё, у бліжэйшы час вялікіх пратэстных акцый у Беларусі не плануецца. Таму магчыма, што наш слухач зняў трэніроўку вайскоўцаў-навічкоў з апошняга прызыву.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі