Вы тут

Як куфаль шампанскага паўплывае на вашы антыцелы

Як звязаныя алкаголь і антыцелы / pixabay

Адзін куфаль шампанскага ў навагоднюю ноч істотна не паўплывае на выпрацаванне антыцелаў да каранавіруса ў нядаўна прышчэпленых, супакоіў дырэктар цэнтра ім. Гамалеі Аляксандр Гінцбург.

"Цалкам у навагоднюю ноч не абавязкова адмаўляцца ад алкаголю, адзін-два куфлі <...> антыцелам, не перашкодзяць", — цытуе ТАСС Гінцбурга.

Навуковец тут жа папярэдзіў — перабольшваць з алкаголем па-ранейшаму не трэба. Алкаголь уціскае імунную сістэму, звужае сасуды. Для тых, хто схільны да гіпертаніі, алкаголь робіцца дадатковым фактарам рызыкі інсультаў і інфарктаў.

“У цэлым алкаголь саслабляе імунітэт і пасля павялічвае схільнасць заражэння каранавірусам", — рэзюмаваў Гінцбург.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.