Як клапаціцца пра скуру твару зімой

Уход за кожей зимой

Узімку скура мае асаблівую патрэбу ў доглядзе / Еўрарадыё

Зіма — найгоршы час для скуры твару: холад і сухое паветра негатыўна ўплываюць на яе, праз што выглядаем мы, чаго ўжо хаваць, часта горш. Добрая навіна: праблем са скурай зімой можна ўнікнуць, калі прытрымлівацца простых парадаў.

Парада першая. Не забывайцеся на SPF

Так, сонца можа пашкодзіць вашу скуру нават зімой, нягледзячы на тое, што ультрафіялетавы індэкс (УФ-індэкс) знаходзіцца на нулі.

Што такое SPF і чаму абарона ад сонца патрэбна не толькі на пляжы

Сонечныя прамяні зімой па-ранейшаму могуць уяўляць значную пагрозу для здароўя скуры, а таксама здольныя выклікаць сонечныя апёкі і заўчаснае старэнне. Таму ўзімку выкарыстоўвайце ласьёны ці крэмы з SPF са значэннем 30 або вышэй.

Парада другая. Выкарыстоўвайце гіалуронавую кіслату 

Гіалуронавая кіслата — папулярны інгрэдыент у сродках для догляду скуры. Яна дапамагае затрымліваць вільгаць і таму мінімізуе шкоду ад падзення тэмпературы паветра.

Гіалуронавая кіслата — гэта тое, што "захоўвае вашу скуру прыгожай і пругкай", кажа Сафія Селігман, вядомы касметолаг з Вашынгтона.

Селігман рэкамендуе выкарыстоўваць гіалуронавую кіслату круглы год і зрабіць яе неад'емнай часткай любога догляду скуры. Яе варта выкарыстоўваць два разы на дзень— раніцай і ўвечары.

Парада трэцяя. Унікайце гарачага душа

Высокая тэмпература вады спрыяе сухасці скуры, таму старайцеся не перабіраць з гэтым, прымаючы душ або ванну. Тое ж самае датычыць і скуры рук: посуд варта мыць у прахалоднай вадзе, каб захоўваць яе ў здаровым выглядзе.

Дарэчы, увільгатняць скуру варта, пакуль яна яшчэ вільготная.

Парада чацвёртая. Сачыце за харчаваннем

Скура, як і ўвесь арганізм, вельмі моцна залежыць ад таго, што мы ямо. Узімку часта хочацца спажываць больш простых вугляводаў і іншых прадуктаў з высокім глікемічным індэксам. Але гэта спрыяе, напрыклад, з'яўленню вугроў.

5 найлепшых праграм для кантролю харчавання

Для здароўя і прыгажосці скуры старайцеся не перабіраць з булачкамі і шакаладам і дадаваць больш гародніны і садавіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі