Як кіраўнікі краін п’юць піва (фота)

Палітыкі — таксама жывыя людзі, і нішто чалавечае ім не чужое. 

Найбольшыя аматары пеннага напою — Барак Абама і Ангела Меркель. Прычым канцлер Германіі ідзе з куфлем на чале вялікай арміі нямецкіх чыноўнікаў, якія не ўяўляюць свайго жыцця без піва.

 

Прэзідэнт ЗША таксама не любіць піць адзін.

Абама вельмі любіць цёмнае ірландскае піва і святкуе Дзен Святога Патрыка толькі з ім!

Быць бліжэй да народа імкнецца шмат хто з амерыканскіх палітыкаў. Вось з півам колішнія прэзідэнты ЗША Джордж Буш-малодшы і Біл Клінтан. А на наступным фота Рональд Рэйган адзначае Дзень Святога Патрыка ў далёкім 1988 годзе...

 

Біл Клінтан разам з капітанам зборнай ЗША па футболе Карласам Баканеграм.

Вось яшчэ адзін гістарычны здымак: Вацлаў Гавел запрасіў Біла Клінтана і Мадлен Олбрайт у славуты пражскі рэстаран "Залаты тыгр":

Не адстае ад мужчын былая першая лэдзі, а сёння — Дзяржсакратар Хілары Клінтан.

 

Але сакрэт поспеху ўсё ж не ў піве. Любяць пенны напой і менш папулярныя амерыканскія палітыкі: кандыдаты ў прэзідэнты Джым Керы і Рык Санторум. Але больш паспяховымі ад гэтага не робяцца:

Красавік 1997-га, Тоні Блэр толькі-толькі стаў брытанскім прэм'ерам. У кожнай руцэ ён трымае па куфалі з півам прысвечанага яму гатунка.

Хіба можа не любіць піва Вацлаў Клаўс, прэзідэнт самай піўной краіны Еўропы — Чэхіі? 

А вось і колішні прэзідэнт Латвіі Валдзіс Залтэрс. Таксама з півам! 

Любіць піва і прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін:

А што п'е Аляксандр Лукашэнка?

Здымкаў кіраўніка Беларусі з куфлем піва Еўрарадыё не знайшло, як мы ні шукалі. На афіцыйных мерапрыемствах Аляксандр Лукашэнка п'е шампанскае:

 

А ў вядомым відэа, пасля перамогі Вікторыі Азаранкі ў Australian Open, Лукашэнка просіць наліць яму... гарбаты! Таксама з народам, але па-свойму!

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі