Як дабіцца поспеху без вышэйшай адукацыі? Натхняльныя гісторыі беларусаў

Ці можна стаць паспяховым без адукацыі?

Ці можна стаць паспяховым без адукацыі? / @rubanau_collage

Ці часта вам у дзяцінстве даводзілася чуць фразы накшталт "Добра вучыся, потым паступіш ва ўніверсітэт, а там і на працу добрую паклічуць"? З аднаго боку, парада мудрая. Але з іншага — можна ж дабіцца поспеху і без вышэйшай адукацыі! Праўда ж можна? Біл Гейтс і Стыў Джобс схлусіць не дадуць.

Але ці магчыма такое ў Беларусі? Яшчэ як! Мы адшукалі беларусаў без вышэйшай адукацыі, даведаліся, як ім жывецца без дыплома і ці патрэбны ён, каб стаць паспяховым.


Яўген, 31 год. "Дзякуй маме, што карміла мяне ўвесь гэты час"


У школе я быў не самым старанным у класе, хутка ўсё хапаў, але вучыўся не вельмі добра, асабліва ў старэйшых класах.

Любімымі прадметамі былі інфарматыка і англійская мова, таму вырашыў стаць праграмістам. Паступіў на платнае ў Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт на факультэт інфармацыйных тэхналогій.

Праграмаванне мне падабалася, але з іншымі прадметамі былі цяжкасці. У выніку адвучыўся год, здаў сесію, а там надышоў 2011-ы з яго з дэвальвацыяй, якой "не будзе". Кошт навучання вырас у два-тры разы, таму з універсітэтам давялося развітацца. Як высветлілася, назаўжды.

Пасля адлічэння куды мяне жыццё толькі не заносіла: працаваў на абутковай фабрыцы, у рэкламнай друкарні, прадаваў тэлефоны…

Праз 7 гадоў я неяк сеў і задумаўся пра свае перспектывы. Раптам успомніў, што калісьці мне падабалася праграмаванне. Ісці зноў ва ўнівер сэнсу асаблівага не было, і я вырашыў вучыцца самастойна.

Толкам я не ведаў, з чаго пачынаць, але склаў падрабязны план і нацэліўся на зарплату $1000 ўжо праз год. Памятаю, проста адкрыў YouTube і наткнуўся на знакаміты ўводны курс па праграмаванні CS50 ад Гарвардскага універсітэта, які вельмі мне дапамог у першы час.

Я прагледзеў тоны інфармацыі, вучыўся кожны дзень, без выходных, па 16 гадзін, прачытаў шмат кніг, прайшоў шмат бясплатных курсаў, рабіў свае праекты, выкладваў іх у інтэрнэт. І атрымліваў ад працэсу проста велізарнае задавальненне.  

Тады нават вырашыў не стрыгчыся, пакуль не ўладкуюся на працу. Можна сказаць, стаў маньякам у праграмаванні. Дзякуй маме, што карміла мяне ўвесь гэты час, хоць ёй і не падабалася, што я не працую. У выніку я пачаў прымаць заказы на фрыланс, а першы заробак у $500 аддаў на ровар — ажыццявіў мару дзяцінства.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі