Вы тут

Як БАТЭ прайграў "Славіі"

"Славія" — БАТЭ / fcbate.by

У 26-м туры чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе БАТЭ прайграў у Мазыры "Славіі" — 1:3. Гаспадарам поля прынеслі перамогу трапныя далёкія ўдары. Барысаўчане страцілі тры важныя ачкі. У іншых матчах, якія прайшлі ў суботу, "Іслач" выйграла ў "Слуцка" — 2:0, а "Смаргонь" — у "Віцебска" — таксама 2:0.

Апошнія матчы тура пройдуць у нядзелю. Сярод іх адзначым паядынкі "Руха" і мінскага "Дынама", "Шахцёра" і "Тарпеда-БелАЗ".

Лідыруе "Шахцёр" — 59 ачкоў і тры матчы ў запасе, у БАТЭ 55 ачкоў, у "Руха" і мінскага "Дынама" — па 51 ачку і па матчы ў запасе. У "Гомеля" 49 ачкоў і матч у запасе.

Расклад матчаў тура / vk.com/belarusff

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.