Як аператары сувязі зарабляюць на няўважлівасці абанентаў

Як аператары сувязі зарабляюць на няўважлівасці абанентаў

Мінчанін Дзяніс Зелянко звярнуў увагу на тое, што аператары сувязі сумесна з іншымі сэрвісамі прымусова падключаюць сваіх абанентаў да розных інтэрнэт-падпісак. У тым ліку праз так званыя wap-click. У каментарах пад пастом людзі пачалі дзяліцца сваімі гісторыямі.

Як аператары сувязі зарабляюць на няўважлівасці абанентаў

Гэта не першыя гісторыі пра інтэрнэт-падпіскі і wap-click. І, на жаль, не апошнія. У Беларусі гэтую з’яву абмяркоўваюць з 2011 года, але яна нікуды не знікла. Наадварот, з’яўляюцца ўсё новыя і новыя гісторыі: напрыклад, як кацёл для ацяплення праз усталяваную ў ім сімку пампаваў музыку і фатаграфіі:

Як аператары сувязі зарабляюць на няўважлівасці абанентаў

А дачныя вароты самастойна падпісваюцца на "Аўтанавіны" і "Карысныя парады ад МТС-Інфа". Што праўда, гэта адбылося ў Расіі.

Што такое wap-click?

Гэта тэхналогія аплаты кантэнту на сайце без уводу нумару і коду пацверджання. Абанент згаджаецца з цэнамі і ўмовамі падпіскі, націскаючы на кнопку "ОК" ці "Загрузіць".

У выніку ты атрымліваеш падпіску на сэрвісы, якія будуць штодня спаганяць плату за іх "выкарыстанне", хаця можаш і не здагадвацца пра гэта. Падпіска будзе каштаваць ад 20 да 30 капеек за дзень.

Сотавыя аператары запэўніваюць, што прымусова такія паслугі ў іх не прызначаюцца:

"Іх афармленне адбываецца ў інтэрнэце, калі вы пераходзіце па рэкламнай спасылцы кантэнт-правайдара. Гэта значыць, трэба будзе націснуць на якую-небудзь кнопку. накшталт "Ок","Згодны","Спампаваць","Глядзець".

Па правілах павінная быць верыфікацыя, трэба паставіць галачку, націснуць на пэўную кнопку. Але гэта ўсё на сумленні правайдараў, і часам яны пра верыфікацыю "забываюць". У выніку падпісацца на тыя ці іншыя паслугі можна выпадкова ці нешта не дачытаўшы.

Як праверыць, ці ёсць у цябе гэтыя "падпіскі"?

Самастойна даведацца пра тое, ці падпісаны ты на што-небудзь падобнае, можна праз дэталізацыю балансу. Гэта можна зрабіць у аддзяленні аператара, праз асабісты кабінет ці патэлефанаваўшы ў кол-цэнтр. Так могуць зрабіць абаненты двух буйных беларускіх сотавых аператараў, velcom і МТС.

Як патлумачылі Еўрарадыё ў кол-цэнтры Life, ніякай магчымасці самастойна адключыць ці праверыць гэтыя паслугі няма:

"На жаль, калі не было смс, дык самастойна праверыць ці адключыць такія паслугі немагчыма. Вам для гэтага давядзецца звярнуцца да нас".

Калі вы звернецеся да вашага аператара, ён хутчэй за ўсё закрые падпіску і верне вам грошы. Праўда, каб вярнуць грошы, усё ж давядзецца пад'ехаць у офіс з пашпартам, званком у кол-цэнтр тут ужо не абыдзешся.

Будзем шчырыя: прааналізаваць свае дэталізацыі і выявіць уцечкі на інтэрнэт-падпіскі зможа не кожны. Штодня спісваюцца мізэрныя сумы, усяго 20-30 капеек. А вы наўрад ці правяраеце баланс кожны дзень.

Як аператары сувязі зарабляюць на няўважлівасці абанентаў

Што рабіць, калі цябе “падпісалі”?

Калі вам прыйшло смс пра тое, што вы падпісаныя на нейкі сэрвіс, можна выслаць смс на пазначаны нумар і адпісацца. Аднак апавяшчальныя смс прыходзяць не заўсёды.

Калі вы заўважылі сумнеўную інтэрнэт-падпіску, а як ад яе адпісацца, няясна, трэба звярнуцца наўпрост да аператара. Гэта можна зрабіць дыстанцыйна, а вось каб вярнуць грошы, давядзецца ісці ў офіс аператара з пашпартам.

У МТС можна звярнуцца па кароткім нумары 0890 або 237-98-98. Абанентам velcom трэба тэлефанаваць на 411 або 330-30-30. У Life — на нумары 909 альбо 920.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі