Вы тут

Як адказваць на папрокі ў тым, што “ваш БЧБ-сцяг — фашысцкі”

Газета "Звязда", 1991 год

Як размаўляць з ідэалагічнымі апанентамі пра бел-чырвона-белы сцяг? Еўрарадыё папрасіла даць параду па гэтым пытанні ў гісторыка Цімоха Акудовіча.

“Змена меркаванняў па такіх пытаннях — доўгая праца, гэта як у трэнажорку пахадзіць. Трэба шмат пачытаць, нешта даведацца і зразумець, што ўсё складаней, чым падзел на фашыстаў, якія хочуць паўсюль бел-чырвона-белы сцяг павесіць, і нейкіх правільных людзей, якія хочуць чырвона-зялёны”, — кажа Акудовіч.

Так, бел-чырвона-белы сцяг ужываўся пры немцах, але быў прапанаваны людзьмі, якія стваралі нацыю на пачатку ХХ стагоддзя.

“Так склалася, і гэта трагедыя нашай дзяржавы. Не трэба гэтага адмаўляць, так, гэта трагедыя, што частка нашых вельмі важных грамадскіх дзеячоў пайшла на здзелку з д’яблам. Быў гэты момант. Але тады не было нацыі, якая б не забрудзіла свае рукі. Але гэты бруд — адзнака таго, што мы гэта перажылі”, — лічыць Акудовіч.

Аргументы Цімоха Акудовіча слухайце цалкам у стрыме Еўрарадыё

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.