Вы тут

"Я даўно жыву, спадзеючыся толькі на самога сябе". Першае інтэрв'ю Алега Сянцова

Алег Сянцоў / hromadske.ua

Украінцы Алег Сянцоў і Аляксандр Кольчанка былі ў зняволенні ў Расіі больш за 5 гадоў. Іх асудзілі па сфабрыкаваных справах на 10 і 20 гадоў адпаведна. Увесь гэты час журналісты hromadske пільна сачылі за іх лёсамі: мелі зносіны з роднымі, пісалі лісты, здымалі фільм.

Сёмага верасня падчас абмену разам з 33 іншымі украінцамі Кольчанка і Сянцоў вярнуліся дадому. На наступны дзень Аляксандр даў інтэрв'ю hromadske са шпіталя ў Феафаніі, куды іх прывезлі на абследаванне. А ўжо праз тры дні абодва далі вялікую прэс-канферэнцыю.

Але першае эксклюзіўнае інтэрв'ю Алег Сянцоў паабяцаў менавіта hromadske. У прамым эфіры ён распавёў пра "маральны гвалт" расійскіх улад у Крыме пасля анэксіі і першыя сфабрыкаваныя справы, пра тое, што адбывалася з праўкраінскімі актывістамі на паўвостраве, пра свае этапы па Расіі і сустрэчы са зняволенымі, якія ваявалі, на Данбасе за "рускі свет" , пра тое, чаму ён засмяяўся, калі пачуў свой прысуд у судзе, і чаму ў яго няма ўніверсальных рэцэптаў для тых, хто чакае парад, як выбудаваць адносіны з самаабвешчанымі "рэспублікамі" — чытайце ў інтэрв'ю ці глядзіце яго відэаверсію.