Я бясплатна ў адрозненне ад Бэла даў параду рэжыму: ня біце маніфестантаў!

Пра гэта ў інтэрв’ю Еўрарадыё сказаў адзін з заяўнікаў акцыі з нагоды 90-х угодкаў БНР Віктар Івашкевіч. Ён таксама распавёў пра тое, што кожная са структураў-чальцоў АДС вылучае пэўную колькасць чалавек у дружыну, якая будзе супрацьдзейнічаць магчымым правакацыям у часе маніфестацыі, прызначанай на 25 сакавіка. Івашкевіч: Па папярэдніх падліках, у дружыне будзе каля 30-50 чалавек. Гэтай колькасці людзей дастаткова, каб суцішыць правакатараў.

Віктар Івашкевіч падкрэслівае, што дружына не проста не прызначаная для супрацьстаяння з міліцыяй, але і закліканая спыняць падобныя сутычкі.

Таксама Віктар Івашкевіч сказаў, што, па яго звестках, ужо пералічаныя першыя грошы кампаніі Цімаці Бэла, якому А.Лукашэнка замовіў паляпшэнне іміджу Беларусі на Захадзе. Тыя, у сваю чаргу, “за гэтыя мільёны” далі першую рэкамендацыі – не біце маніфестантаў палкамі. І ў сувязі з гэтым заяўнік акцыі ў Дзень Волі дадаў:

Івашкевіч:Такую параду абсалютна бясплатна я даў рэжыму Лукашэнкі ўвосень мінулага года, калі рыхтаваўся Еўрапейскі марш. Але няма прарокаў ва ўласнай Айчыне”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі