Вызвалены ад пасады кіраўнік брэсцкай міліцыі

Палкоўнік міліцыі Віктар Краснічэнка вызвалены ад пасады начальніка ЎУС Брэсцкага аблвыканкама і залічаны ў распараджэнне міністра ўнутраных спраў. Адпаведны ўказ падпісаў Аляксандр Лукашэнка, паведамляе БЕЛТА. Краснічэнка кіраваў брэсцкай міліцыяй з верасня 2005 года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі