Вызначыліся гаспадары першых паўфінальных матчаў Кубка Беларусі па футболе

Па выніках лёсавання, якое прайшло 7 красавіка ў Беларускай федэрацыі футболу, вызначыліся гаспадары першых паўфінальных матчаў розыгрышу Кубка Беларусі. 16 красавіка салігорскі "Шахцёр" прыме мінскае "Дынама", а фіналіст леташняга розыгрышу барысаўскі БАТЭ — мінскі МТЗ-РІПА, які ўзначальвае былы трэнер барысаўчан Юры Пунтус.

Сустрэчы ў адказ пройдуць 30 красавіка, а фінал адбудзецца 18 траўня.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі