Вызначаныя лепшыя бубначы ўсіх часоў

Амерыканскі музычны часопіс Rolling Stone правёў галасаванне, дзякуючы якому былі вызначаны лепшыя бубначы ўсіх часоў.
Першае месца ў рэйтынгу заняў Джон Бонэм (John Bonham), бубнач Led Zeppelin. Нагадаем, што Бонэм памёр у 1980 годзе, пасля чаго Led Zeppelin распаліся, сабраўшыся толькі адзін раз - у 2007 годзе яны далі канцэрт з сынам Бонэма Джэйсанам.

Другое месца ў рэйтынгу лепшых ударнікаў дасталася ўдзельніку трыа Rush Нэйлу Пірту. Тройку лідэраў замыкае бубнач брытанскай рок-групы The Who Кіт Мун, які сканаў у 1978 годзе.

Паводле Rolling Stone, чытачы спрабавалі вывесці ў топ Жывёлу (Animal) з Мапет-шоў, але часопіс дыскваліфікаваў ляльку.

Топ 15 лепшых бубначоў у свеце паводле версіі чытачоў Rolling Stone:

1. Джон Бонэм (Led Zeppelin);
2. Ніл Пірт (Rush);
3. Кіт Мун (The Who);
4. Дэйв Грол (Nirvana, Them Crooked Vultures);
5. Сцюарт Коўплэнд (The Police, Oysterhead);
6. Рынга Стар (The Beatles);
7. Джынджэр Бэйкер (Cream, Blind Faith);
8. Джымі Чэмберлен (Smashing Pumpkins);
9. Чарлі Уотс (The Rolling Stones);
10. Картар Б'юфард (Dave Matthews Band);
11. Мітч Мітчэл (Jimi Hendrix Experience);
12. Дэні Кэры (Tool);
13. Чэд Сміт (Red Hot Chili Peppers);
14. Бадзі Рыч;
15. Алекс Ван Хален (Van Halen).

Нагадаем, што летась брытанскі часопіс Rhytm Magazine склаў свой рэйтынг лепшых бубначоў усіх часоў. Паводле якога, першае месца заняў джазавы ўдарнік Бадзі Рыч, які супрацоўнічаў з такімі музыкамі як Фрэнк Сінатра, Эла Фіцджэральд, Луі Армстронг і іншымі вядомымі артыстамі. Джон Бонэм з Led Zeppelin заняў у тым спісе другое месца.

Фота: stevegoold.wordpress.com










Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі