Вызначаны графік правядзення ЦТ у Беларусі ў 2018 годзе

Вызначаны графік правядзення ЦТ у Беларусі ў 2018 годзе

Міністэрства адукацыі сваёй пастановай (№ 5 ад 25 студзеня) вызначыла графік правядзення цэнтралізаванага тэставання ў Беларусі ў 2018 годзе. ЦТ пачнецца 12 чэрвеня, калі пройдуць выпрабаванні па беларускай мове. На 14 чэрвеня запланаванае ЦТ па рускай мове, на 16 чэрвеня — па грамадазнаўстве, на 18 чэрвеня — па матэматыцы, на 20 чэрвеня — па біялогіі, на 22 чэрвеня — па замежных мовах (англійскай, нямецкай, французскай, іспанскай і кітайскай), на 24 чэрвеня — па хіміі, на 26 чэрвеня — па фізіцы, на 28 чэрвеня — па гісторыі Беларусі, на 30 чэрвеня — па геаграфіі, на 2 ліпеня — па сусветнай гісторыі найноўшага часу.

Мінадукацыі вызначыла і графік правядзення ЦТ у рэзервовыя дні. Яно, як і ў асноўныя дні, будзе пачынацца а 11-й гадзіне.

Вызначаны графік правядзення ЦТ у Беларусі ў 2018 годзе
Вызначаны графік правядзення ЦТ у Беларусі ў 2018 годзе

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі