Выйшлі зборнікі з заданнямі сёлетняга цэнтралізаванага тэставання

У Рэспубліканскім інстытуце кантролю ведаў выдадзеныя першыя тры зборнікі серыі "Цэнтралізаванае тэставанне-2007".  Пра гэта паведаміў дырэктар інстытута Мікалай Фяськоў. Падрыхтаваныя зборнікі па беларускай і рускай мовах, а таксама па матэматыцы.

Усе тэставыя заданні ў зборніках тыя самыя, што былі на сёлетнім тэставанні. Плануецца, што астатнія кнігі па 11 прадметах, паступяць у гандль у канцы тыдня. Зборнікі дапамогуць былым абітурыентам прааналізаваць свае адказы і праверыць аб'ектыўнасць адзнак.

А тым, хто будзе паступаць у наступным годзе, яны стануць своеасаблівым метадычным дапаможнікам пры падрыхтоўцы да іспытаў.

Мікалай Фяськоў таксама адзначыў, што неўзабаве ў інстытуце выйдзе адмысловы зборнік, у якім будуць прааналізаваныя самыя распаўсюджаныя памылкі абітурыентаў пры адказах на пытанні тэставання.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі