"Ціхая вада грэблі ірве": Марш раёнаў у фота

Марш раёнаў у Мінску 22 лістапада 2020 года / Еўрарадыё
Марш раёнаў у Мінску 22 лістапада 2020 года / Еўрарадыё

22 лістапада ў сталіцы і іншых гарадах Беларусі прайшоў марш супраць фашызму. Упершыню з пачатку пратэстных нядзель (а сёння ўжо 16-я) акцыя змяніла свой фармат: калоны пратэстоўцаў прайшлі па розных дварах і раёнах Мінска. У пункты збораў і шэсцяў перыядычна падцягваліся сілавікі, спадзеючыся на традыцыйныя разгоны і хапуны. Гэта, вядома, таксама было, як і брутальныя затрыманні. Але былі і новыя станоўчыя моманты ў гэтым супрацьстаянні.

Сёння 10-20 сілавікоў часам аказваліся сам-насам з 500-1000-мі пратэстоўцаў і былі вымушаныя адступаць. Да таго ж, мяркуючы па шматлікіх відэа (хоць улады зноў адключылі мабільны інтэрнэт, калі мінчукі яшчэ не паспелі прачнуцца), у дэманстрантаў да106-га дня пратэстаў выпрацаваўся імунітэт да светлашумавых гранатаў і пісталетаў "Аса": хлапкі, дым, грозныя невядомыя ў бронекамізэльках — а пратэстоўцы стаяць, як стаялі. Гэта значыць, у большасці сітуацый яны працягваюць паводзіць сябе абсалютна мірна, не адказваючы агрэсіяй на петарды і стрэлы з траўматычнай зброі. А канфлікты ўзнікаюць у большасці выпадкаў тады, калі сілавікі спрабуюць каго-небудзь затрымаць. На дадзены момант вядома пра 300 затрыманых.

Вось што напісаў аб новым фармаце пратэсту звольнены дырэктар інстытута сацыялогіі НАН Беларусі Генадзь Коршунаў: "Лапідарна: новы фармат спрацаваў. Меркаванне: выйшла нават больш, чым звычайна. Цынічна: шкада тых, хто камандуе "навядзеннем парадку". Выснова: ціхая вада грэблі ірве".

Дарэчы, МУС даўно ўжо не каментавала колькасць тых, хто выходзіць гуляць у нядзелю, а тут раптам паведаміла, што пратэсты ... здзімаюцца!

"Варта адзначыць, што колькасць удзельнікаў несанкцыянаваных мерапрыемстваў паступова зніжаецца", — заявіла ТАСС прэс-сакратарка МУС Вольга Чамаданава. А па нашых ашчушчэніях, усё нават наадварот)

Марш раёнаў у Мінску — у аб'ектывах слухачоў Еўрарадыё, фатографаў "Радыё Свабода", "Нашай Нівы" і TUT.by.

"Ціхая вада грэблі ірве": Марш районов в фото

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі