Выйшаў першы ў свеце раман з SMS-паведамленняў

Першы ў свеце раман з SMS-паведамленняў выйшаў у Фінляндыі. На 300 старонках кнігі сабрана каля тысячы «SMSак», размешчаных у храналагічным парадку. У тэксце захаваны асаблівасці мовы, скарачэнняў і нават памылкі. Кніга «Апошнія паведамленні» Хану Лунціалы распавядае пра падарожжа фіна па Еўропе і Індыі.

Са сваякамі і сябрамі ён трымаў сувязь толькі праз «SMSкі». Выдаўцы кнігі не бачаць нічога дзіўнага ў тым, што падобны раман упершыню выйшаў у Фінляндыі.

Менавіта ў гэтай краіне ў снежні 1993 года было адпраўленае першае SMS-паведамленне, інфармуе БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі