Выяўленыя сур'ёзныя парушэнні на рэстаўрацыі Сафійскага сабора ў Полацку

Паколькі Сафійскі сабор мае вялізную гісторыка-культурную каштоўнасць для краіны, яго рэстаўрацыя знаходзіцца на асаблівым кантролі. Было выяўлена, што прыватная кампанія, якой мясцовыя ўлады аддалі падрадную замову, нават не мела штатных будаўнікоў. Арганізацыя, якая выйграла тэндар, наймала беспрацоўных, пры гэтым не цікавілася, ці маюць яны будаўнічую кваліфікацыю. Кантралёры падкрэсліваюць: у такой сітуацыі пра якасць  і выкананне тэрмінаў работ не было і гаворкі.

Працягласць рэканструкцыі аб'екта была павялічаная ўдвая. Пры замене вокнаў былі зробленыя парушэнні, якія прывялі да пашкоджання сценаў. На карэкціроўку праекта спатрэбілася дадаткова 90 млн рублёў.

Як паведамляе "Ежедневник", падрадчык уключаў у кошт работ "усё, што толькі магчыма". Агульнае іх завышэнне было ацэненае на суму 654 млн рублёў. Матэрыялы праверкі перададзеныя ў праваахоўныя органы для дачы прававой ацэнкі. Як чакаецца, будзе дадзеная ацэнка дзеянням і полацкіх чыноўнікаў.

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі