Вывучэнне інфарматыкі ў школе могуць перагледзець

Вывучэнне інфарматыкі ў школе могуць перагледзець

У Мінадукацыі мяркуюць, што нагрузку на школьнікаў ёсць куды змяншаць. Пра гэта кіраўнік міністэрства Ігар Карпенка заявіў 5 лютага на пасяджэнні калегіі ведамства.

Для гэтага трэба выкарыстоўваць міжпрадметныя сувязі, лічыць чыноўнік. 

Нагрузку мяркуецца скарачаць, напрыклад, за кошт магчымага сумяшчэння выпускных экзаменаў з ЦТ. За такую прапанову, па словах міністра, выказался большасць апытаных бацькоў, настаўнікаў і вучняў. "Напрыклад, па адной з моў, рускай або беларускай, і па матэматыцы", — перадае БЕЛТА яго словы. 

Таксама знайшла падтрымку і ідэя здаваць выпускны іспыт па замежнай мове вусна. 

Акрамя таго, Карпенка прапанаваў перагледзець навучальную праграму па інфарматыцы. "Большасць сучасных дзяцей прыходзіць у школу, ужо валодаючы першаснымі навыкамі абыходжання з гаджэтамі", — патлумачыў ён. 

З гэтага года дзясятыя і адзінаццатыя класы могуць вучыць інфарматыку на базавым і павышаным узроўні. На думку міністра, такую ​​магчымасць у рамках дапрофільнага навучання павінны атрымаць восьмыя і дзявятыя класы. Таксама Карпенка прапануе прадугледзець у гэтых класах вывучэнне некалькіх моваў праграмавання.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі