Выручка беларускіх дзяржпрадпрыемстваў вырасла, але прыбытак скарачаецца

Мінскі трактарны завод, ілюстрацыйнае фота

Мінскі трактарны завод, ілюстрацыйнае фота / sb.by

Прадпрыемствы, якія цалкам або часткова належаць дзяржаве, у першым квартале павялічылі выручку, але скарацілі чысты прыбытак. На гэта звярнуў увагу рэсурс Reform.news.

Паводле дадзеных Белстата, выручка дзяржаўных прадпрыемстваў і прадпрыемстваў з дзярждоляй у першым квартале склала 58,3 млрд рублёў. Гэта на 17,1% больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Пры гэтым чысты прыбытак за студзень-сакавік знізіўся на 21,5% да 2,15 млрд рублёў. Ніжэй стала і рэнтабельнасць продажаў. За год яна знізілася на 2 п.п. да 6,7%.

Скараціўся і экспарт тавараў. У першым квартале за мяжу было пастаўлена прадукцыі на 3,7 млрд долараў гэта на 300 млн менш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Імпарт пры гэтым вырас на 330 млн долараў да 2,16 млрд долараў.

Адзначым, што ў справаздачу Белстата былі ўключаныя 2757 юрыдычных асоб, якія поўнасцю або часткова належаць дзяржаве. За год іх колькасць скарацілася на 118 арганізацый. Скарацілася і колькасць работнікаў. Цяпер у дзяржсектары занятыя 1,15 млн чалавек, што на 35 тысяч чалавек менш, чым летась.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі