Выратавальнікі тройчы за месяц тушылі пажар у адной мінскай кватэры

Выратавальнікі тройчы за месяц тушылі пажар у адной мінскай кватэры

Мінскія выратавальнікі тройчы за месяц прыязджалі на выклік у кватэру на вуліцы Адзінцова. Кожны раз яны знаходзілі там матрац, што тлее, і п'яных гаспадароў: 64-гадовага інваліда 1-й групы па апорна-рухальнаму апарату і яго 70-гадовую жонку.

Апошні выклік быў уночы на 23 ліпеня. Паведамленне пра задымленне ў кватэры паступіла на нумар 101 у 0:08, а ўжо ў 0:16 пажар быў ліквідаваны. Плошча ўзгарання склада 2 квадратныя метры. Эвакуацыя жыхароў дома не праводзілася, паведамляе сталічнае ўпраўленне Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Перад тым матрац гарэў у "нядобрай кватэры" на Адзінцова 5 і 11 ліпеня. Кожны раз пенсіянеры былі нападпітку. Кожны раз выратавальнікі дастаўлялі іх у лякарню.

Жыхары суседніх кватэраў кажуць, што сям'я пагарэльцаў злоўжывае алкаголем і стаіць на ўліку ў міліцыі як недобранадзейная.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі