Вынікі судоў за Дзень Волі: толькі адзін апраўданы

У раённых судах Мінска завяршыўся разгляд адміністрацыйных спраў у дачыненні ўдзельнікаў акцыі апазіцыі, прымеркаванай да 90-годдзя БНР, 25 сакавіка. У судзе Савецкага раёна разгледжаныя 19 адміністрацыйных спраў. У адным выпадку суд палічыў віну абвінавачванага недаказанай. Маці маладога чалавека прадэманстравала суду квіткі ў філармонію, побач з якой ён і быў затрыманы. Астатнія асуджаныя да арышту на тэрмін ад 5 да 15 сутак, і на штрафы ад 20 да 30 базавых велічынь. Агулам суд Савецкага раёна Менска асудзіў удзельнікаў апазіцыйнай акцыі да 100 дзён адміністрацыйнага арышту і да штрафу ў 200 базавых велічынь (Br7 млн).

Суд Маскоўскага раёна Мінска прызначыў арышты і штрафы 19 удзельнікам акцыі апазіцыі. Траім прызначанае пакаранне ў выглядзе арышту тэрмінам на 15 сутак, астатнія 16 чалавек атрымалі штрафы ад 10 да 30 базавых велічынь.

Сярод асуджаных - журналіст беларускай газеты "Наша ніва" Сямён Печанко, ён атрымаў 15 сутак арышту.

Справа яго калегі - фотакарэспандэнта газеты "Наша ніва" Андрэя Лянкевіча будзе разгледжаная судом Завадскога раёна 27 сакавіка.

У судзе Партызанскага раёна Мінска разгляд таксама завяршыўся. Па няпоўных дадзеных суд прызначаў адміністрацыйны арышт ад 3 да 15 сутак і штраф у 30 базавых велічынь. Сярод асуджаных Партызанскім судом адзін з лідэраў моладзевых апазіцыйных структур Артур Фінькевіч, які асуджаны да 15 сутак.

У судзе Завадскога раёна Мінска прызначаныя штрафы ад 25 да 30 базавых велічынь і арышт ад 5 да 10 сутак.

Усяго суды разгледзелі больш 70 адміністрацыйных спраў, паведамляе Інтэрфакс.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі