Вынікі саміта ў Браціславе: ЕС будзе ўзмацняць знешнюю бяспеку і абарону

Вынікі саміта ў Браціславе: ЕС будзе ўзмацняць знешнюю бяспеку і абарону

Еўрасаюз будзе ўзмацняць знешнюю бяспеку і абарону. Пра гэта было заяўлена па выніках нефармальнага саміта ЕС, які прайшоў 16 верасня ў Браціславе. Лідары 27 краін-чальцоў Еўрасаюза ўстанавілі прыярытэтныя задачы на бліжэйшыя месяцы (да саміта, які пройдзе ў сакавіку 2017-га).

На прэс-канферэнцыі кіраўнік Еўрасавета Дональд Туск адзначыў, што на сённяшні дзень "мільёны еўрапейцаў не адчуваюць сябе ў бяспецы... людзі заклапочаныя... недастатковасцю кантроля, яны баяцца міграцыі, тэрарызму, эканамічнай і сацыяльнай будучыні". На саміце была ўзгоднена дарожная карта, у якой вызначаны прыярытэты ЕС. У эканоміцы плануецца пашырыць Еўрапейскі фонд стратэгічных інвестыцый, падтрымліваць краіны Еўрасаюза ў барацьбе з высокім беспрацоўем сярод моладзі. У пытанні бяспекі будуць рабіцца захады па ўзмацненні супрацоўніцтва краін па бяспецы і абароне.

У Браціславе лідары краін Еўрасаюза прынялі рашэнне аб выдзяленні Балгарыі 108 млн еўра на мэты ўзмацнення бяспекі на мяжы з Турцыяй, што звязана з міграцыйным крызісам.

У пачатку наступнага года на Мальце пройдзе чарговы нефармальны саміт ЕС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі