Вынікі прыёму на бюджэт: конкурс на міліцыянераў, недабор на настаўнікаў

Куда поступают абитуриенты в Беларуси

У Акадэмію МУС ёсць конкурс, на настаўнікаў беларускай — не / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё

Беларускія ВНУ завяршылі прыём дакументаў ад абітурыентаў на бюджэт. Еўрарадыё вырашыла паглядзець, як ішлі справы ў некаторых універсітэтах, — і выявіла нечаканыя трэнды.

 

Сотні ахвочых пайсці ў міліцыю

Нечакана вылучылася Акадэмія МУС — ва ўмовах агульнага конкурсу прэтэндэнтаў больш, чым можа прыняць міліцэйская ВНУ. І калі на "Правазнаўства" факультэта грамадскай міліцыі падалі ўсяго 80 заяў на 145 месцаў, на такую ж спецыяльнасць факультэта крымінальнай міліцыі прэтэндэнтаў у 2,5 разу больш, чым вылучаных месцаў.

Будущие силовики / Академия МВД РБ
Будучыя сілавікі / Акадэмія МУС

Амаль два чалавекі на месца — і на "Правазнаўства" ў інтарэсах Следчага камітэта!

Зрэшты, ідуць у міліцыянеры не самыя моцныя абітурыенты. Прыблізна ў паловы тых, хто падаў дакументы, — менш чым 260 балаў з 400 магчымых (лічацца атэстат і тры ЦТ).

Магілёўскі інстытут МУС не такі запатрабаваны сярод абітурыентаў, але на 20 месцаў жаночага набору па спецыяльнасці "Прававое забеспячэнне грамадскай бяспекі" падалі 75 заяў. Такі конкурс супастаўны і нават вышэйшы, чым на "Міжнародныя адносіны" ў БДУ.

 

Будучыя тэолагі, журналісты і філолагі

У БДУ з самымі высокімі баламі, як і звычайна, ідуць на факультэт міжнародных адносін: сёлета ў 11 абітурыентаў ФМА — больш за 395 балаў з 400 магчымых. Аддаюць перавагу яны "Міжнароднаму праву", "Міжнародным адносінам" і "Сусветнай эканоміцы".

Недабор у Мазырскі педагагічны
Колькасць вакантных месцаў у МДПУ пасля завяршэння падачы дакументаў на бюджэт / МДПУ

Для параўнання: Мазырскі педагагічны ўніверсітэт паведамляе пра месцы, якія засталіся пустымі адразу на дзесяці спецыяльнасцях, ад біялогіі і хіміі да замежных моў.

 

З высокімі баламі — у IT або медыцыну

Тыя, што здавалі на ЦТ фізіку і матэматыку і атрымалі добрыя балы, мабыць, выбіраюць не педагогіку, а будучыню айцішніка. У БДУІР у амаль сотні абітурыентаў — 390 балаў або вышэй (з 400 магчымых).

Высокія конкурсы — на спецыяльнасці "Праграмная інжынерыя" (270 чалавек на 46 месцаў), "Інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі" (117 заявак на 14 месцаў). Трохі псуе карціну факультэт радыётэхнікі і электронікі — там заяў менш, чым месцаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі