Вынік прэзідэнцкіх выбараў у Азербайджане загадзя "злілі" ў сацсеткі

За дзень да іх у сацыяльных сетках з'явілася інфармацыя пра вынікі галасавання. Пра гэта піша lenta.ru са спасылкайн на журналіста Маўсуна Гаджыева.



Паведамляецца, што вынікі выбараў — з дакладнасцю да сотай долі адсотка — былі паказаны ў адмысловых дадатках для IPhone і Android. Гэтыя дадаткі распрацавала кампанія "Happy Baku".



У дадатках, актываваных 8 кастрычніка, паведамляецца, што за цяперашняга прэзідэнта Ільхама Аліева прагаласавалі 72,76% выбарцаў. За кандыдата ад аб'яднанай апазіцыі Джаміля Гасанлы — 7,4%. Публікацыя звестак, па словах журналіста, адбылася ў выніку "тэхнічнай памылкі".



Дарэчы, Ільхам Аліеў балатуецца на чарговы, трэці па ліку тэрмін. Такую магчымасць яму далі папраўкі ў канстытуцыю, зробленыя раней. Апроч яго ў выбарах удзельнічаюць дзевяць кандыдатаў. Для перамогі ў першым туры прэтэндэнту трэба набраць больш за 50% галасоў.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі