Вы тут

Выкрадальніцы сямігадовай дзяўчынкі са Жлобіна выставілі абвінавачанне

Следчы камітэт

Жыхарцы Жлобіна, якая выкрала сямігадовую дачку сваёй знаёмай і вывезла ў Расію, выставілі абвінавачванне. Пра гэта распавяла афіцыйная прадстаўніца Следчага камітэта Юлія Ганчарова, перадае БЕЛТА.

"Абраная мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту. Цяпер яна знаходзіцца на тэрыторыі Расіі", — удакладніла прадстаўніца СК.

Па словах Ганчаровай, жанчына не была знаёмай сям'і, але была знаёмая з мамай дзяўчынкі, якая пазбаўленая бацькоўскіх правоў. "Гэта значыць, ведала няпростую сямейную сітуацыю і што дзіця жыве з бабуляй і дзядулем, а маці пражывае асобна. Абвінавачаная раней была судзімая, прыцягвалася да адказнасці за крадзяжы. Працэс яе экстрадыцыі з Расіі ў Беларусь ужо запушчаны", — паведаміла яна падрабязнасці справы.