Выканаўцам полькі больш не будуць уручаць “Грэмі”

У наступным годзе са спісу намінацый “Грэмі” выключаць катэгорыю “Полька”.

Статуэтку ў выглядзе грамафона ўручалі за лепшы альбом у стылі “полька” з 1986 году. Праўда варта адзначыць, што 18 раз у гэтай намінацыі перамагаў адзін і той жа выканаўца – Джымі Стэр (Jimmy Sturr). Магчыма гэта і стала прычынай скасавання катэгорыі.

Акрамя таго, узнагароды ў намінацыях “Сучасны фолк” і “Амерыкана” зараз будуць уручацца асобна. А у катэгорыі “Лацінаамерыканская музыка” катэгорыі “Лепшы альтэрнатыўны або рок-альбом” і “Лепшы “гарадскі” альбом” будуць аб'яднаныя.

lenta.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі