Выходзіць новая кніга Рыгора Барадуліна

Народны паэт выклаў на старонкі не толькі гаворку, але і душу, лад мыслення сваіх родных мясцінаў. У кнігу ўключана і тое, што зазвычай не фіксуецца: ёсць не толькі слоўнік і народны каляндар, прыказкі ды хуткамоўкі, але і грозьбы з добрымі пажаданнямі, стравы і лекаванне, нават маналогі пра жыццё, паведамляе “Наша Ніва”.



“Вушацкі словазбор” неўзабаве выйдзе ў выдавецтве “Кнігазбор”.



“Для таго, каб мы не зніклі, Бог пасылае нам такіх чараўнікоў, як Рыгор Барадулін, які і боскімі малітвамі, і паганскімі заклёнамі ў “Маўчанні перуна”, “Міласэрнасці плахі”, “Евангеллі” ад Мамы” аберагае нашу мову, а значыць, і народ. Тое самае ён робіць і ў “Вушацкім словазборы”. Я проста купаўся ў чысцюткай, як вушацкае возера Вечалле, беларускай мове, чытаючы рукапіс гэтай кнігі”, — піша ў прадмове да новага выдання Уладзімір Някляеў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі