Выезду з Беларусі ў ЕС чакаюць больш за 5 тысяч фур

Чарга на" Катлоўцы " у 12: 01 / gpk.gov.by
Чарга на" Катлоўцы " у 12: 01 / gpk.gov.by

Днём 20 лютага ўезду ў Латвію чакаюць больш за 1450 кіроўцаў. Больш за 600 машын на пункце пропуску "Грыгораўшчына". Самая доўгая чарга на "Урбанах " — больш за 850 машын.

На мяжы з Літвой сабралася больш за 2380 машын. Больш 270 кіроўцаў чакаюць на пункце пропуску "Відзы". Яшчэ больш за 600 — на "Катлоўцы "і больш за 570 каля "Каменнага Лога". Таксама больш 580 кіроўцаў хочуць праехаць праз "Беняконі" і больш за 360 — праз "Прывалку".

Уезду ў Польшчу чакаюць каля 1200 кіроўцаў: больш за 450 на "Бераставіцы" і больш за 750 на "Казловічах".

Мяркуючы па тым, што дадзеныя Дзяржпагранкамітэта аб чэргах з 10 гадзін раніцы практычна не змяніліся да 12 гадзін дня, стаяць кіроўцам даводзіцца вельмі доўга.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі